unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Альбінскі палацава-паркавы ансамбль (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)

    Існаваў у 2-й пал. 16 – 1-й пал. 20 ст. у прыгарадзе Нясвіжа Альба. Закладзены Мікалаем Крыштофам Радзівілам у 1580 г. На першым этапе (1580–1700 гг.) уключаў палац "Кансаляцыя", гаспадарчыя пабудовы, звярынец, італьянскія сады і г. д. Другі этап (1700–1810 гг.) прыпадае ў асноўным на час панавання ў Нясвіжы Міхаіла Казіміра Радзівіла і яго сына Караля Станіслава Радзівіла. На тэрыторыі ансамбля была пабудавана ідылічная вёска, касцёл, шматлікія аранжарэі, сістэма "Круг", якая ўключала круглае возера з востравам у цэнтры. Пасля вайны 1812 г. ансамбль прыйшоў у заняпад. Трэці этап (1-я трэць 19 – 1-я трэць 20 ст.) звязаны з новым росквітам Альбы. Пасля 2-й сусветнай вайны на месцы былога фальварка ўзнік пасёлак Альба для супрацоўнікаў спіртзавода. Альбінскі ансамбль стаў часткай Нясвіжа і паступова прыняў выгляд лесапаркавага масіву. Сучасная тэрыторыя Альбы складае каля 600 га. Захаваліся сажалкі на р. Уша, сістэма "Круг" (амаль не дзейнічае), рэшткі фальварка (будынак спіртзавода, стайня, свіран, рэшткі млына і інш.). У 1999 г. распрацаваны праект аднаўлення і выкарыстання комплексу. Ансамбль унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Знаходзіцца на паўночнай ускраіне Нясвіжа.

        Варыянтная форма назвы
    Альба, палацава-паркавы комплекс

        Гл. таксама
    Альбинский дворцово-парковый ансамбль (Несвиж, город; Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 1. — Мінск, 2010.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Старинные усадьбы Минского края / А.Т.Федорук. — Минск, 2000.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : [у 2 кн.]. Кн. 2 — Мінск, 1987.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере