unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барысаўшчына, вёска (Хойніцкі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1850 г. – уладанне Ястржэмбскіх. У 1897 г. – у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Са снежня 1926 г. – цэнтр Барысаўшчынскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з ліпеня 1927 г. – Гомельскай (да ліпеня 1930 г.) акруг, з лютага 1938 г. – Палескай, са студзеня 1954 г. – Гомельскай абласцей.
    Цэнтр Барысаўшчынскага сельсавета Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, знаходзіцца на р. Віць.

        Гл. таксама
    Борисовщина, деревня (Хойникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 1. — Мінск, 2010.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 23.05.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере