unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Даўгінава, аграгарадок (Вілейскі раён)

    У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 15 ст. У 1443 г. Даўгіновічы – маёнтак ваяводы віленскага Доўгірда, потым Манівідавіча, Саковіча. З 1567 г. – уласнасць Хадкевічаў. У 1590 г. – мястэчка ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1690 г. – мястэчка і маёнтак у Вілейскім старостве Ашмянскага павета. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі. У 1886 г. – мястэчка, цэнтр Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921–1939 г. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Вілейскім павеце. З лістапада 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. – у Крывіцкім раёне Вілейскай вобласці, з мая 1940 г. – гарадскі пасёлак, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр Даўгінаўскага сельсавета Крывіцкага раёна. З верасня 1944 г. да студзеня 1960 г. – цэнтр сельсавета (з 1954 г. – вёска) у Крывіцкім раёне Маладзечанскай, потым Мінскай абласцей, са снежня 1962 г. – у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Статус аграгарадка – з кастрычніка 2010 г.
    Цэнтр сельсавета ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Даўгінова, аграгарадок
    Даўгіновічы, маёнтак (папярэдні загаловак)
    Даўгынава, аграгарадок

        Гл. таксама
    Долгиново, агрогородок (Вилейский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 01.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере