unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Урук, старажытны горад-дзяржава (Шумер, старажытная краіна)

    Старажытны горад-дзяржава ў Шумеры (шумерскае Унуг, біблейскае Эрэх, грэчаскае Архоя). У 28-27 стст. да н. э. пад гегемоніяй Урука былі аб'яднаны гарады-дзяржавы Паўднёвага Двухрэчча. У 24 ст. да н. э. Урук быў сталіцай Шумера. Пасля заваявання Сарганам Старажытным (24 ст. да н. э.) увайшоў у склад яго дзяржавы. У канцы 22 ст. цар Урука Утухегаль стварыў у Двухрэччы аб'яднанае "царства Шумера і Акада". Урук заставаўся важным горадам да канца 1-га тыс. да н. э. У 3 ст. н. э. разбураны Сасанідамі.
    Знаходзіўся ў Паўднёвай Месапатаміі, у нізоўях ракі Еўфрат. На месцы Урука сучасны пасёлак Варка (Ірак).

        Варыянтная форма назвы
    Архоя, старажытны горад-дзяржава
    Унуг, старажытны горад-дзяржава
    Эрэх, старажытны горад-дзяржава

        Гл. таксама
    Урук, древний город-государство (Шумер, древняя страна) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Всемирная история : энциклопедия. – М., 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. – Мн., 2003.
    Большая энциклопедия. Т. 53. – М., 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере