unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сасноўскі, Казімеж (1885—1969)

    Польскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал (1918), генерал броні (1936). Член Польскай сацыялістычнай партыі (з 1905). Удзельнік Першай сусветнай вайны, адзін з бліжэйшых саратнікаў Ю. Пілсудскага. Падчас савецка-польскай вайны 1920 г. камандаваў рэзервовай арміяй, затым заняў пост ваеннага міністра. З 1924 г. – старшыня Ваеннага савета і камандуючы войскамі Познаньскай ваеннай акругі. З 1928 г. – інспектар арміі "Палессе", кіраваў будаўніцтвам лініі абарончых збудаванняў на ўсходняй граніцы Польшчы. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны прызначаны камандуючым Паўднёвым фронтам. У 1939 г. узначаліў Саюз узброенай барацьбы (падпольная арганізацыя на акупаванай тэрыторыі, якая падпарадкоўвалася эмігранцкаму ўраду Польшчы); дзейнічаў пад псеўданімам Юзаф Гадземба. З 1940 г. – у Лондане, галоўнакамандуючы польскімі ўзброенымі сіламі польскага ўрада ў выгнанні. Пасля заканчэння вайны жыў у Канадзе.

        Варыянтная форма імя
    Sosnkowski, Kazimierz (1885—1969) (польская мова)
    Сасноўскі, Казімір (1885—1969)
    Сосновский, Казимир (1885—1969) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Armia Rezerwowa gen. Sosnkowskiego w roku 1920 / Jerzy Kirszak. ― Warszawa, 2013.
    Саюз узброенай барацьбы / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 254.
    Кто был кто во Второй мировой войне. Союзники СССР / К. А. Залесский. ― Москва, 2004.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Хронос. Всемирная история в интернете». Биографический справочник.
    Сайт "НЭС : Национальная энциклопедическая служба".
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере