unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полымя, аграгарадок (Сенненскі раён)

    У 16 – пачатку 20 ст. – маёнтак Беліца, які вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1551 г. (паводле другіх крыніц вёска вядома з 1533 г.). Спачатку маёнтак уваходзіў у Аболецкі, з 1566 г. – у Аршанскі паветы Віцебскага ваяводства. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 – пачатку 20 ст. – уладанне Свяцкіх. Са жніўня 1924 г. – у Беліцкім сельсавеце Сенненскага раёна Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1939–1954 гг. і з 2010 г. – цэнтр Беліцкага сельсавета. З 10.08. 2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельсавета ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Беліца, маёнтак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пламя, агрогородок (Сенненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2021.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі / А. В. Бараноўскі. ― Віцебск, 2015. (Вёска вядома з 1533 г.)
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 05.08.2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 05.05.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере