unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мір, гарадскі пасёлак (Карэліцкі раён)

    Вядомы з 1395 г. Уваходзіў у Навагрудскае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Належыў Ільінічам, Радзівілам, з 1589 г. у Нясвіжскай ардынацыі. З 1579 г. карыстаўся няпоўным магдэбургскім правам. У 16 ст. пабудаваны Мірскі замак. У Паўночную вайну 1700–1721 гг. разбураны шведамі. З канца 18 ст. – мястэчка, цэнтр воласці Навагрудскага павета. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр Мірскага раёна Баранавіцкай, з 1954 г. – Гродзенскай абласцей. З 1956 г. – у Карэліцкім, з 1962 г. – у Навагрудскім раёнах. З 1965 г. – у Карэліцкім раёне.
    Цэнтр Мірскага сельсавета Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны на р. Міранка, правым прытоку р. Уша.

        Гл. таксама
    Мир, городской поселок (Кореличский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 1. (1917—1941). — Минск, 1985.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.10.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере