unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мерачоўшчына, урочышча (Івацэвіцкі раён)

    Упершыню ўпамінаецца як фальварак у 1597 г. З 1611 г. – уласнасць Сапегаў. У 1733 г. пераходзіць да Людвіка Касцюшкі. У 1746 г. тут нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. У 1764 г. Мерачоўшчына становіцца неад'емнай часткай косаўскага маёнтка. Дакладна невядома, ці сядзібны дом быў пабудаваны Людвікам, ці ён быў узведзены значна раней, прыкладна ў 1720 г. У 1857 г. адрэстаўрыраваны паводле праекта архітэктара М. Астрамецкага. У гады 2-й сусветнай вайны дом знішчаны. У 2004 г. адноўлены.
    Знаходзіцца на заходняй ускраіне г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Mereczowszczyzna, урочышча (польская мова)
    Дом-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі (Івацэвіцкі раён)
    Марачоўшчына, урочышча (Івацэвіцкі раён)
    Тадэвуша Касцюшкі дом-сядзіба (Івацэвіцкі раён)

        Гл. таксама
    Меречевщина, урочище (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.
    Косава // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006. — С. 484.
    Коссовский усадебный дом // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 239.
    Портал Ивацевичского района: история и современность.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере