СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Логнавічы, вёска (Клецкі раён) |
Паводле археалагічных даследаванняў тэрыторыя вёскі была заселена яшчэ ў 11–13 стст. У Вллікім Княстве Літоўскім вядома з 16 ст. Назва паходзіць ад імя баяр Логвінавічаў, уладальнікаў маёнтка. Пазней маёнтак належаў Кмітам, Фурсам, Радзівілам. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1800 г. фальварак і вёска Лагвінавічы уласнасць Радзівілаў у Слуцкім павеце Мінскай губерні. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага – у Літоўска-Беларускай ССР. У красавіку – чэрвені 1919 г., з жніўня 1919 г. да ліпеня і з кастрычніка 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 г. у складзе БССР. У 1921 – 1939 гг. у Заастравецкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. у Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з кастрычніка 1940 г. у Заастравецкім сельсавеце, з 1954 г. у Мінскай вобласці, са снежня 1962 г. да ліпеня 1966 г. у Нясвіжскім раёне. У студзені 1961 г. рашэннем Мінскага аблвыканкома Логнавічы былі аб'яднаны з суседняй вёскай Міцькавічы.
Знаходзіцца ў Заастравецкім сельсавеце Клецкага раёна Мінскай вобласці, на рацэ Лань (прыток Прыпяці).
Варыянтная форма назвы
Логвінавічы, вёска (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Логновичи, деревня (Клецкий район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011..
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 13.03.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |