unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кемелішкі, аграгарадок (Астравецкі раён)

    Вядомы з 1644 г. як сяло маёнтка Свіраны ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Завілейскім павеце Віленскай губерні, з 1796 г. у Літоўскай, з 1801 г. зноў у Віленскай губерні. З канца 18 – пач. 19 ст. – мястэчка, цэнтр воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. З 1922 г. у Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у БССР. З 1940 г. вёска, цэнтр сельсавета Свірскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1959 г. у Некрашунскім сельсавеце. З 1960 г. у Гродзенскай вобласці. У 1962–1965 у Ашмянскім раёне. З 1965 г. цэнтр сельсавета Астравецкага раёна. З 09.02.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Кемелішкаўскага сельсавета Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Кемелишки, агрогородок (Островецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 04.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере