unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Даматканавічы, аграгарадок (Клецкі раён)

    Вядомы з 16 ст. як маёнтак у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1577 г. – сяло, шляхецкае ўладанне Рэчы Паспалітай. Паводле перапісу 1897 г. – вёска, у Клецкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. З 1.01.1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 29.07.1920 г. – у Нясвіжскім павеце Мінскай губерні, з 31.07.1920 г. – у складзе БССР. У 1921–1939 гг. – у складзе Клецкай гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. З лістапада 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, цэнтр Даматканавіцкага сельсавета, з 1954 г. – у Мінскай вобласці, у 1962–1966 гг. – у Нясвіжскім раёне, з 2007 г. – цэнтр Шчэпіцкага сельсавета. З 16.07.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Шчэпіцкага сельсавета Клецкага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Домоткановичи, агрогородок (Клецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 19.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере