unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Узла, вёска (Мядзельскі раён)

    Вядома з 16 ст. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 1846 г. маёнтак і аднайменны фальварак Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне графа К. І. Тызенгаўза. У 1880 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1919 г. – у складзе БССР. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Мядзельскай гміне Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. З верасня 1939 г. – у БССР, з 12.10.1940 г. у Брусаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 23.12.1965 г. цэнтр Брусаўскага сельсавета (з 01.10.1973 г. Узлянскага) з 23.03.1987 г. у Сваткаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на р. Вузлянка.

        Варыянтная форма назвы
    Вузла, вёска

        Гл. таксама
    Узла, деревня (Мядельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 27.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере