unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вярэчча, вёска (Гарадоцкі раён)

    Вядома як сяло з 2-й палавіны 16 ст. Уваходзіла ў склад Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1785 г. у Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1860-х гг. цэнтр Вярэцкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1920 г. – у Цёсцінскай воласці. З 1924 г. – у БССР, цэнтр Вярэцкага сельсавета Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 1931 г. – у Гарадоцкім раёне. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. Да 2004 г. – цэнтр Вярэцкага сельсавета.
    Знаходзіцца ў Стадолішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, на р. Аўсянка.

        Гл. таксама
    Веречье, деревня (Городокский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 16.12.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере