unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заходняя Беларусь

    Гістарычная назва часткі Беларусі, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. адышла да Польшы. Культурны і навуковы цэнтр края – Вільна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Польшчы на гэтай тэрыторыі было 29 паветаў, што ўваходзілі ў склад 4-х ваяводстваў: Навагрудскага, Палескага, Віленскага і Беластоцкага. У 1939 г. адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У выніку новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская. Паводле дамоўленасці СССР і Літвы ў кастрычніку 1939 г. Віленскі край з г. Вільна быў перададзены ў склад Літвы. Паводле савецка-польскай дамоўленасці ў верасні 1944 г. Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці перададзены Польшчы.

    Для заходняй часткі Беларусі як геаграфічнага рэгіёна выкарыстоўвай: Беларусь Заходняя

        Гл. таксама
    "Крэсы ўсходне"
    Западная Белоруссия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. Т. 1. — Минск, 1979.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере