unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абольцы, аграгарадок (Талачынскі раён)

    У гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1385 г. Пад назвай "Оболчи" згадваецца як горад у "Спісе русскіх гарадоў далёкіх і блізкіх" (14 ст.). У 15 – пач. 16 стст. – цэнтр Аболецкага намесніцтва (павета) Віцебскай зямлі. Пасля адміністрацыйнай рэформы Вялікага Княства Літоўскага 1565–1566 гг. уключаны ў Аршанскі павет. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, з 1783 г. – у Копыскім павеце, з 1861 г. – у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1910 г. – сяло ў Алёнавіцкай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Побач з сялом аднайменнае мястэчка і фальварак. З 1924 г. – у БССР, вёска, цэнтр Аболецкага сельсавета Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 1930 г.), з 1931 г. – у Талачынскім раёне, з 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1946–1956 гг. – у Коханаўскім раёне, з 1956 г. – Талачынскім раёне. З 24.05.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Аболецкага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Абалянка.

        Варыянтная форма назвы
    Оболчи, горад (папярэдні загаловак, руская мова)

        Гл. таксама
    Обольцы, агрогородок (Толочинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 02.03.2022.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере