unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гродна, горад

    Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127 г. як цэнтр Гарадзенскага княства. Летапісныя назвы: Гародня, Горадня, Горадзен. З сярэдзіны 13 ст. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 г. – частка Рэчы Паспалітай). У выніку апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. быў далучаны да Расійскай імперыі. З 1796 г. – цэнтр павета Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай губерняў, а ў 1801 г. стаў губернскім горадам. У жніўні 1915 г. горад заняты германскімі, у красавіку 1919 г. – польскімі войскамі, у ліпені-кастрычніку 1920 г. устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР, з 1940 г. – цэнтр Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці. З 1944 г. – цэнтр Гродзенскай вобласці.
    Размешчаны на захадзе Беларусі, на р. Нёман, на мяжы з Польшчай і Літвой.

        Варыянтная форма назвы
    Gardinas, горад (літоўская мова)
    Grodno, горад (польская мова)
    Гародня, горад (папярэдні загаловак)
    Горадзен, горад (папярэдні загаловак)
    Горадня, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Гродно, город (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большой белорусский энциклопедический словарь. — Минск, 2011.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия. Т. 2. — Москва, 2001.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере