unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скосыраў, Барыс Міхайлавіч (1896—1989)

    Месца нараджэння: г. Вільня, Расійская імперыя. Рускі эмігрант, авантурыст. К 1923 г. меў нідэрландскае грамадзянства. У 1934 г. прымаў удзел у арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Андоры. Абвешчаны каралём Андоры, атрымаў імя Барыс I (правіў, па розных крыніцах, 7 ці 14 дзён), потым быў арыштаваны і высланы ў Партугалію. У 1941 г. зноў арыштаваны і змешчаны ў канцлагер, далейшы лёс невядомы. Па адных звестках, загінуў у 1944 г., па іншых – папаў у савецкі палон, сасланы ў ГУЛАГ, уцёк у Германію і памёр у 1989 г., аб чым сведчыць надмагільны помнік з датамі жыцця і імем Барыса Скосырава.

        Варыянтная форма імя
    Borís I (кароль Андоры ; 1896—1989) (іспанская мова)
    Skossyreff, Boris (1896—1989) (англійская мова)
    Skossyreff, Boris von (1896—1989) (нямецкая мова)
    Барыс I (кароль Андоры ; 1896—1989)

        Гл. таксама
    Скосырев, Борис Михайлович (1896—1989 ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кароль Андоры з-пад Ліды / Леанід Лаўрэш // Маладосць. — 2014. ― № 11. ― С. 114―125.
    Сайт "Википедия".
    БД авторитетных записей Библиотеки Конгресса США

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере