unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сектар Газа (Блізкі Усход)

    Рэгіён на Блізкім Усходзе, які з'яўляецца адной з дзвюх частак часткова прызнанай арабскай дзяржавы Палесціна (разам з тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан). Паводле плана ААН па падзелу Палесціны (1947 г.) на арабскую і яўрэйскую дзяржавы, сектар уваходзіў у склад тэрыторыіі, выдзеленай для стварэння арабскай дзяржавы. У выніку Араба-ізраільскай вайны 1948–1949 гг., арабская дзяржава не была створана, і з 1948 па 1967 гг. сектар знаходзіўся пад кантролем Егіпта. Паводле вынікаў Шасцідзённай вайны, з 1967 па 2005 гг. – пад кантролем Ізраіля. У выніку пагадненняў у Осла, на базе Заходняга берага ракі Іардан і сектара Газа, была створана Палесцінская нацыянальная аўтаномія.
    Размешчаны на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора.

        Варыянтная форма назвы
    Gaza Strip (англійская мова)
    Газа, сектар

        Гл. таксама
    Сектор Газа (Ближний Восток) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    Большой иллюстрированный энциклопедический словарь. — Москва, 2003.
    Первый географический БЭС. — Москва, 2007.
    Мир : страны, народы, достопримечательности : словарь / Д. Манро. — Москва, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере