unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Згуртаванне крывіцкіх скаўтаў на чужыне (Германія)

    У англійскай зоне акупацыі Германіі, за 10 км ад Браўншвайгу, Ніжняя Саксонія, каля вёскі Ватэнштэт у 1945 г. размясціўся беларускі ДП лягер АБЦатэнштат. У лягеры было створана Згуртаванне крывіцкіх скаўтаў на чужыне (ЗКСЧ), якую ўзначаліў ў 1946 г. Вацлаў Пануцэвіч. Ён імкнуўся змяніць у назве арганізацыі ЗБСЧ "беларускія" на "крывіцкія", хаця па сутнасці, гэта была адна арганізацыя – "Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне". Хутчэй, гэта было альтэрнатыўная назва ЗБСЧ, якая афіцыйна так і не была зацверджана, тым не менш ужывалася пад час кіраўніцтва ЗБСЧ В. Пануцэвіча. Кропка ў гэтай блытаніне была пастаўлена толькі у сакавіку 1949 г. на III злёце беларускіх скаўтаў на чужыне, калі быў абраны новы кіраўнік і назва Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне была пакінута нязменнай.
    У амерыканскай зоне акупацыі Германіі ў горадзе Рэгенсбург у лягеры для бежанцаў ў 1945 г. cтворана Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне (ЗБСЧ) – скаўцкая арганізацыя, у якую ўваходзілі дзеці і беларуская моладзь, якая знаходілася ў эміграцыі ў пасляваенныя гады па-за межамі Беларусі. З цягам часу пашыралася і мела свае аддзяленні, апроч Германіі, у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціне, Бельгіі, Бразіліі, ЗША, Канадзе, Францыі. Згуртаванне дзейнічала да 1951 г.

        Варыянты назвы
    ЗКСЧ (Германія) (скарачэнне)
    Объединение кривицких скаутов на чужбине (Германия) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Асновы скаўцкай методы : пераклад з выдання Міжнароднага скаўцкага бюро ў Лондане. ― [Б. м.] : выданне Згуртавання крывіцкіх скаўтаў, 1947.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере