unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Асмолавічы, вёска (Клімавіцкі раён)

    Упершыню ў пісьмовых крыніцах ўпамінаецца ў 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1586 г. – сяло ў Крычаўскай воласці. У 1762 г. – у Мсціслаўскім ваяводстве. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1784 г. – у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1909 г. сяло ў Ціманаўскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні. У 1924–1930 гг. – цэнтр сельсавета Клімавіцкага раёна Калінінскай, у 1927–1930 гг. – Магілёўскай акруг, з 1938 г. – Магілёўскай вобласці. З 1960 г. – у Яноўскім, з 1962 г. – у Лазовіцкім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Лазовіцкім сельсавеце Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

        Гл. таксама
    Осмоловичи, деревня (Климовичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 6. Магілёўская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 15.10.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере