unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Баравое, аграгарадок (Дзяржынскі раён)

    У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў сярэдзіне 16 ст. У 1588 г. сяло ў Станькаўскай воласці Мінскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належала Радзівілам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце. У 2-й палове 19 ст. – вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, у складзе маёнтка Рудзіца, уласнасць памешчыкаў Дыбоўскіх. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Бароўскага сельсавета (з 23.03.1932 г. да 14.05.1936 г. – нацыянальнага польскага сельсавета) Койданаўскага раёна Мінскай акругі. З 29.06.1932 г. – Дзяржынскага, з 31.07.1937 г. Мінскага, з 04.02.1939 г. – зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20.02.1938 г. – у Мінскай вобласці.Бараўскога беларускага сельсавету, з 1937 г. – Мінскага, з 1939 г. – Дзяржынскага раёнаў. З кастрычніка 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Бароўскага сельсавета Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Боровое, агрогородок (Дзержинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 1. — Минск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1981.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 18.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере