unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Студзёнка, вёска (Прыгарадны сельсавет; Барысаўскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1582 г. – сяло ў Барысаўскім старостве Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У вайну 1812 г. 26–28 лістапада каля вёскі адбылася пераправа цераз Бярэзіну рэшткаў французскай арміі Напалеона, якая адступала з Масквы. З 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1924 г. – у Бытчанскім сельсавеце Барысаўскага раёна Барысаўскай, у 1927–1930 гг. – Мінскай акруг, з 1938 г. – Мінскай вобласці, з 1963 г. – у Прыгарадным сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Прыгарадным сельсавеце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Сцюдзёнка, вёска

        Гл. таксама
    Студенка, деревня (Пригородный сельсовет; Борисовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере