unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Камянец-Падольскі, горад (Украіна)

    Вядомы з 1062 г. як Камянец. Уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у канцы 12 – сярэдзіне 13 ст. – Галіцка-Валынскага княства. З 2-й пал. 13 ст. – у складзе Залатой Арды. У 1362 г. далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, з 1363 г. – цэнтр Падольскага княства. У 1374 г. атрымаў магдэбургскае права. З 1434 г. – у Польшчы, з 1463 г. цэнтр Падольскага ваяводства. У 1672 г. у складзе Асманскай імперыі. З 1699 – у Рэчы Паспалітай. У 1793 г. увайшоў у склад Расійскай імперыі. У 1795–1925 гг. – цэнтр Падольскай губерні. У 1919–1920 гг. – сталіца УНР. З 1921 г. – ва УССР. У 1795–1944 гг. называўся Камянец-Падольск. У 1925–1930 гг. – цэнтр Камянец-Падольскай акругі, у 1928–1934 гг. – раённы цэнтр. У 1935–1937 гг. – акруговы цэнтр Вінніцкай вобласці. У 1937–1941 гг. – цэнтр Камянец-Падольскай вобласці. З 1954 г. – у Хмяльніцкай вобласці.
    Адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці Украіны. Размешчаны на рацэ Смотрыч.

        Варыянтная форма назвы
    Камянец, горад (папярэдні загаловак)
    Камянец-Падольск, горад (папярэдні загаловак)
    Кам'янець-Подільський, горад (украінская мова)

        Гл. таксама
    Каменец-Подольский, город (Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 12. — Москва, 2008.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере