unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ёды, аграгарадок (Шаркаўшчынскі раён)

    Назву атрымаў ад літоўскага слова "jodas" ("чорны лес"). Упершыню згадваецца ў 1560 г. у Браслаўскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскга павета Мінскай, з 1843 г. Віленскай губерняў. З сярэдзіны 18 ст. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 01.01.1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР, з верасня 1919 г. да пачатку ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. вёска акупіравана войскамі Польшчы. З 31.07.1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Ёдскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. З 1960 г. – у Корніцкім сельсавеце. З 1962 г. – у Браслаўскім раёне. З 1964 г. – вёска, цэнтр Ёдскага сельсавета. З 1966 г. – у Шаркаўшчынскім раёне. З 15.04.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Ёдскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Густатка.

        Варыянтная форма назвы
    Іёды, аграгарадок

        Гл. таксама
    Иоды, агрогородок (Шарковщинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 16.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере