unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Путкамеры (род)

    Род Путкамераў бярэ свой пачатак у сiвой даўнiне i ёсць тры версii пра яго паходжання. Па першай версii, Путкамеры паходзяць ад роду Варсевiчаў-Сякерка, прычым першым з гэтага роду быў Яська якi займаў пасаду падкаморага цi кароннага шамбеляна, яго патомства, перасiлiўшыся ў Германiю атрымала прозвiшча Путкамераў, а ўжо з Германii Путкамеры рассялiлiся па Чэхii, Прусii i Вялікім Княстве Літоўскім, атрымлiваючы зямлi i пасады за добрую службу. Заснавальнiк роду – падкаморы Яська Варсевiч дапамог Балеславу Крывавустаму перамагчы ў 1109 г. войска iмператара Генрыха V пад Уроцлавам на Сабачым полi, за што i атрымаў герб Брадач. Менавiта ад пасады падкаморы i атрымалася прозвiшча Путкамер . Па другой версii, першы прадстаўнiк гэта роду перасiлiўся ў Iнфлянты ў палове XVI ст., заснаваў там замак Нерфт, у 1620 г. род упiсаны ў генеалагiчна – геральдычныя кнiгi рыцарства курляндскага як "адвечная шляхта рыцарская".

        Крыніцы iнфармацыі
    Род Путкамераў / Леанід Лаўрэш // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013. ― Вып. 5 ― С. 302–312.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере