unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Опса, аграгарадок (Браслаўскі раён)

    Вядомы з 1500 г. як уладанне смаленскага князя Глазыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1-й пал. 16 ст. – велікакняжацкі двор, цэнтр воласці, з 2-й пал. 16 ст. – мястэчка, цэнтр староства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Віленскай губерняў. З 1836 г. – у Новааляксандраўскім павеце, з 1843 г. – у Ковенскай губерні. У 1886 г. – мястэчка, цэнтр Опсаўскай воласці. З 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1922 г. – у Польшчы, цэнтр Опсаўскай гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. З 17.04.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Опсаўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Опса, агрогородок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Вицебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере