unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мількаўшчына, вёска (Гродзенскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1558 г. каралеўскі двор Мілкаўскі (Мількаўшчызна) Гродзенскай эканоміі Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. На усход ад каралеўскага двара знаходзіўся аднайменны двор, уладанне Пацаў. У 1637 г. асочніцкая вёска Мількаўшчызна воласці Азёрскага, Салацкага лясніцтваў і Стрыеўскага двара. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1796 г. – 2 вёскі Мількаўшчызна, прыватныя ўладанні. У 1889 г. – вёска Каменскай воласці. Побач на тэрыторыі Скідзельскай воласці знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Мазалеўскіх. Суседні маёнтак называўся Малая Мількаўшчына. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Скідзельскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Пасля 1-й сусветнай вайны фальварак Мількаўшчызна быў не заселены. З лістапада 1939 г. – у БССР, з 14.12.1939 г. – у Беластоцкай вобласці, з 15.1.1940 г. – у Скідзельскім раёне, з 12.10. 1940 г. – у Русінаўскім сельсавеце. З 20.9.1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 25.12.1962 г. – у Гродзенскім раёне, з 6.1. 1965 г. – у Скідзельскім сельсавеце. У лістападзе 1976 г. далучана вёска Крыўляны.
    Знаходзіцца ў Скідзельскім сельсавеце Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Мількаўшчызна, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мильковщина, деревня (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : [у 4 т.]. Т. 3. ― Мінск, 2016.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 17.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере