unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сверынава, вёска (Стаўбцоўскі раён)

    Вядома з 1-й пал. 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1536 г. сяло маёнтка Магільная Мінскага павета. З 1602 г. – у складзе маёнтка Мікалаеўшчына Нясвіжскага княства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 – пач. 20 стст. – у Свержанскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, вёска ў Засульскай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Задворскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Мінскай вобласці. З 1961 г. – у Слабадскім сельсавеце, з 1964 г. – у Мікалаеўшчынскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Сверынова, вёска
    Севярынава, вёска

        Гл. таксама
    Свериново, деревня (Столбцовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере