unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Забор'е, вёска (Краснапольскі сельсавет; Расонскі раён)

    Упершыню згадваецца пад 1509 г. як вёска ў Полацкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1552 г. сяло Заборскай воласці. У 2-й пал. 18 ст. у Полацкім павеце Рэчы Паспалітай. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, з 1776 г. у Полацкай губерні, з 1778 г. у Полацкім намесніцтве, з 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях, у Полацкім павеце. У 1877 г. – цэнтр Уладзімірскай воласці. З 17.07.1924 г. у Дрэтунскім раёне Полацкай акругі (да 1930 г. і ў 1935–1938 гг.). З 20.08.1924 г. – у Паповалуцкім сельсавеце, з 1925 г. – у Краснапольскім раёне, з 1927 г. – цэнтр Паповалуцкага сельсавета, з 04.08.1927 г. – у Расонскім раёне, з 1931 г. – цэнтр Заборскага сельсавета. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Віцебскай абласцях. У 1962–1965 гг. – у Полацкім раёне. З 2004 г. – у Краснапольскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Краснапольскім сельсавеце Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Заборье, деревня (Краснопольским район; Россонский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 20.06.2014.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 02.08.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере