unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Буркіна-Фасо

    На тэрыторыі сучаснага Буркіна-Фасо з 14 ст. існавалі дзяржавы Уагадугу і інш. Дзяржавы мосі і іншых буркінійскіх народнасцей праіснавалі да канца 19 ст. У 1896–1904 гг. тэрыторыю заваявалі французы і далучылі да калоніі Верхні Сенегал–Нігер. У 1919 г. краіна пад назвай Верхняя Вольта атрымала статус калоніі ў складзе генерал-губернатарства Французская Заходняя Афрыка. У 1932 г. яе тэрыторыя падзелена паміж калоніямі Бераг Слановай Косці, Французскі Судан і Нігер. У 1947 г. калонія адноўлена. У 1958 г. абвешчана Рэспубліка Вольта (з 1959 г. – Верхняя Вольта). З 1960 г. – незалежная дзяржава. З 1984 г. – Буркіна-Фасо. Сталіца – г. Уагадугу.
    Знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы, паміж пустыняй Сахара і Гвінейскім залівам.

        Варыянтная форма назвы
    Bourkina Faso (французская мова)
    Верхняя Вольта, Рэспубліка (папярэдні загаловак)
    Вольта, Рэспубліка (папярэдні загаловак)
    Народная Рэспубліка Буркіна
    Рэспубліка Буркіна Фасо (папярэдні загаловак)
    Рэспубліка Вольта (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Буркина-Фасо (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Большой географический атлас мира. — Москва, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере