unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нягневічы, аграгарадок (Навагрудскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1401 г. У 1428 г. сяло Навагрудскай зямлі, уласнасць вялікага князя ВКЛ Вітаўта. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. З 1861 г. цэнтр Нягневіцкай воласці. У 1863 г. мястэчка. З 1919 г. – у БССР, з 1921 г. – складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр Нагневіцкага сельсавета Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці, з 1954 г. – Гродзенскай вобласці. З 1956 г. – у Навагрудскім раёне. З 25.05.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Нягневіцкага сельсавета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Негнявічы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Негневичи, агрогородок (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 29.09.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере