unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская сацыялістычная грамада

    Створана ў 1902–1903 гг. як Беларуская рэвалюцыйная грамада. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка), А. Л. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Л. Іваноўскі і інш. У 1907 г. самараспусцілася. Узрадзілася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Летам 1918 г. распалася.
    Праграма ўключала патрабаванні нацыянальнай аўтаноміі, муніцыпалізацыі зямлі. Падтрымлівала Часовы ўрад, Беларускую раду. З'яўляецца першай беларускай нацыянальнай палітычнай партыяй.

        Варыянты назвы
    Беларуская рэвалюцыйная грамада (папярэдні загаловак)
    БСГ (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Белорусская социалистическая громада (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Политические партии России и Беларуси: страницы истории : пособие для студентов вузов / В. И. Вернигоров. ― Минск, 2006.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 27.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере