unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Весялова, вёска (Барысаўскі раён)

    Вядома з 18 ст. У 1777 г. – сяло ў Зембінскім ключы графства Халопенічы ў ВКЛ. У 1917 г. – маёнтак у Кішчынаслабадской воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Са снежня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1924 г. – у Бытчанскім сельсавеце Барысаўскага, з 1925 г. – у Касцюкоўскім сельсавеце Зембінскага раёнаў Барысаўскай, у 1927–1930 гг. – Мінскай акруг, з 1927 г. – зноў у Барысаўскім раёне, з 1938 г. – Мінскай вобласці. З 16.07.1954 г. – у Велікастахаўскім, з 28.07.1954 г. – у Бытчанскім, з 1963 г. – у Кішчынаслабодскім сельсаветах, з 1969 г. – цэнтр сельсавета.
    Цэнтр Весялоўскага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіца на р. Бярэзіна.

        Гл. таксама
    Веселово, деревня (Борисовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере