unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пярну, горад (Эстонія)

    Заснаваны ў 1251 г. У 1263 г. разбураны літоўцамі. У рускіх летапісах – Пернава. З 1265 г. горад пачаў расці на левым беразе ракі на тэрыторыі Лівонскага ордэна, адсюль нямецкая назва Пернаў (Pernau). Уваходзіў у склад Ганзы. З 1583 г. – у складзе Швецыі. У 1609–1617 гг. – пад уладай Рэчы Паспалітай. У 1617–1710 гг. – у Швецыі. У 1710–1917 г. – у Расійскай імперыі, павятовы цэнтр Ліфляндскай губерні, афіцыйная назва Пернаў. З 1838 г. – курорт. У 1918–1940 гг. – у Эстоніі. У 1940–1991 гг. – у Эстонскай ССР. З 1991 г. – у Эстонскай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтр павета Пярнумаа.
    Размешчаны на р. Пярну, пры ўпадзенні яе ў Рыжскі заліў.

        Варыянтная форма назвы
    Pernau, горад (папярэдні загаловак, нямецкая мова)
    Pärnu, горад (эстонская мова)
    Пернава, горад (папярэдні загаловак)
    Пернаў, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пярну, город (Эстония) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 13 (2). — Москва, 2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере