unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ліваны, горад (Латвія)

    Заснаваны ў 1533 г. як сядзіба Лівенгоф у складзе Лівонскага ордэна. З 1561 г. – у Задзвінскім герцагстве ў складзе ВКЛ. З 1620 г. – у Інфлянцкім ваяводстве Рэчы Паспалітай. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Дзвінскай правінцыі Пскоўскай губерні, з 1773 г. – у Дынабургскім (пазней Дзвінскім) павеце. З 1776 г. – у Полацкай, з 1796 г. – Беларускай, з 1802 г. – Віцебскай губернях. З 1824 г. – мястэчка. З 1866 г. – цэнтр Лівенгофскай воласці Дынабургскага павета. Да 1917 г. афіцыйная назва Лівенгоф. З 1920 г. – у Латвійскай Рэспубліцы, у Даўгаўпілскім павеце. З 1926 г. – горад. У 1949–1959 гг. – цэнтр Ліванскага раёна Латвійскай ССР. У 1959–1990 гг. – у складзе Прэйльскага раёна. У 1990–2009 гг. – у тым жа раёне Латвійскай Рэспублікі. З 1999 г. – цэнтр Ліванскага краю.
    Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Латвіі, на р. Даўгава, пры ўпадзенні ў яе р. Дубна.

        Варыянтная форма назвы
    Līvāni, горад (латышская мова)
    Лівенгоф, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Ливаны, город (Латвия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Латвія / П. І. Рогач // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 146.
    Первый географический БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2007.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 23.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере