unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лескавічы, вёска (Шумілінскі раён)

    Упершыню вёска згадваецца ў 1567 г. у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1785 г. сяло і маёнтак Лескава ў складзе Полацкага павета Полацкай губерні. З ліпеня 1812 г. да 5.10.1812 г. акупіравана французскімі войскамі Напалеона. У 1886 г. маёнтак Хлюдзінскіх, цэнтр Лескавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. З 18.02.1918 г. да 03.03.1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 1924 г. у складзе БССР, у Сіроцінскім раёне Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1940 г. – у Амбросаўскім сельсавеце. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 г. – цэнтр Лескавіцкага сельсавета, з 1973 г. – у Светласельскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Светласельскім сельсавеце Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Лесковичи, деревня (Шумилинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 29.09.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 29.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере