unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Andrzejowski, Antoni (1785—1868) (польская мова)

    Месца нараджэння: в. Варковічы, Валынская губерня, Расія (цяпер Дубенскі раён Роўненскай вобласці, Украіна). Прыродазнавец, даследчык Паўднёва-Заходняга краю Расійскай імперыі. Батанік, заолаг, геолаг, палеантолаг, педагог і пісьменнік. Паляк па паходжанні. Скончыў гімназію ў г. Крэменец; у 1809–1815 гг. – памочнік настаўніка малявання там жа; з 1818 г. – настаўнік батанікі, загадчык кафедры заалогіі і батанікі ў той жа гімназіі. З 1834 г. – ад'юнкт кафедры заалогіі Кіеўскага ўніверсітэта. У 1839–1841 гг. – прафесар Нежынскага ліцэя. Член Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды (з 1823).
    Навуковыя даследаванні: флора, фауна, геалогія і палеанталогія Кіеўскай, Валынскай, Падольскай і часткай Екацерынаслаўскай і Херсонскай губерняў (цяпер тэрыторыя Украіны); сістэматыка і марфалогія сямейства крыжакветных (апісаў некалькі іх новых відаў і родаў).
    Аўтар мемуараў аб Валыні ў 4-х тамах (1861), гістарычных раманаў і апавяданняў.
    Літаратурны псеўданім: Stary Detiuk.

        Варыянтная форма імя
    Stary Detiuk (1785—1868) (псеўданім, польская мова)
    Андржієвський, Антоній (1785—1868) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Андржейовский, Антон (1785—1868) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Русские ботаники = Botanicorum rossicorum : биографо-библиографический словарь. Т. 1. — Москва, 1947.
    Энциклопедический словарь. [В 86 т.]. Т. 1а (2) / издатели: Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. ― Санкт-Петербург, 1890.
    Ramoty Starego Detiuka o Wołyniu / Antoni Andrzejowski. ― Wilno ; Warszawa [etc], 1921.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».
    Сайт "ovidshore.org : Берег Овідія". Форма імя на ўкраінскай мове: Андржієвський Антоній.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере