unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Панявежыс, горад (Літва)

    Пасяленне гістарычна складалася з двух частак – Старога Панявежыса і Новага Панявежыса. Упершыню ўпамінаецца ў 1503 г. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565–1566 гг. у Вялікім Княстве Літоўскім – цэнтр Упіцкага павета. У 1780 г. паміж Старым і Новым Панявежысам заснавана мястэчка Мікалаеў (Mikolajavas). У 1791 г. Новы Панявежыс атрымаў гарадскія правы (у 1915 г. да яго далучаны Стары Панявежыс і Мікалаеў). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, да 1917 г. афіцыйна называўся Панявеж. Цэнтр Упіцкага (1795–1845 гг.), Панявежскага (з 1845 г.) павета Віленскай губерні (1795–1796 гг.; у 1796 г. – Віленскае намесніцтва), Літоўскай губерні (1797–1801 гг.), Віленскай губерні (1801–1842 гг.; да 1840 г. – Літоўска-Віленская), Ковенскай губерні (з 1842 г.). З 1918 г. – у складзе Літоўскай рэспублікі, павятовы горад (1918–1940 гг.). З 1940 г. – у складзе Літоўскай ССР, павятовы цэнтр (1940–1950 гг.). Раённы цэнтр Шаўляйскай вобласці Літоўскай ССР (1950–1953 гг.), Літоўскай ССР (1953–1990 гг.), Літоўскай Рэспублікі (з 1990 г.). Адміністрацыйны цэнтр Панявежыскага павета.

        Варыянтная форма назвы
    Паневяжыс, горад
    Панявеж, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Паневежис, город (Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 25. — Москва, 2014.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001. (Назва горада – Паневяжыс)
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006. (Назва горада – Панявеж, Панявежыс)
    Новая Российская энциклопедия. Т. 12 (2). — Москва, 2014.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 09.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере