unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мелітопаль, горад (Расія)

    У 16 – 18 стст. тэрыторыя Мелітопаля знаходзілася ў Крымскім ханстве Асманскай імперыі, а ў 1783 г. разам з паўвостравам Крым увайшла ў склад Расійскай імперыі. На месцы сучаснага Мелітопаля існаваў нагайскі аул Кіз-Яр (цяпер яго назва захавалася ў назве гістарычнага паўночна-ўсходняга раёна горада – Кізіяра). У 1814 г. на месцы аула была заснавана слабада Новааляксандраўка (Новааляксандраўская слабада). У 1842 г. пераведзена ў разрад гарадоў, назначана цэнтрам Мелітопальскага павета Таўрычаўскай губерні і перайменавана ў Мелітопаль. У 1917–1920 гг. у Мелітопалі шмат разоў мянялася ўлада і толькі 31 кастрычніка 1920 г. Чырвоная армія канчаткова заняла Мелітопаль. Да 31 снежня 1922 г. горад знаходзіўся ў складзе Таўрычаўскай губерні РСФСР, а з 1 студзеня 1923 г. быў перададзены ў склад Екацярынаслаўскай губерні, пазней у склад Запарожскай вобласці УССР. З 1 сакавіка 2022 г. знаходзіцца пад кантролем расійскай арміі, з'яўляецца да часу сталіцай Запарожскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мелітопальскага раёна.
    Знаходзіцца на поўдні Запарожскай вобласці Расіі. Размешчаны на ўсходзе Прычарнаморскай нізіны, на правым беразе р. Малочная каля яе ўпадзення ў Малочны ліман Азоўскага мора.

        Варыянтная форма назвы
    Кіз-Яр, аул (папярэдні загаловак)
    Кызыл-Яр, аул (папярэдні загаловак)
    Новааляксандраўка, слабада (папярэдні загаловак)
    Новааляксандраўская слабада (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мелитополь, город (Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 19. — Москва, 2012.
    "Энциклопедия Руниверсалис". Дата звароту: 24.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере