unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Краслава, горад (Латвія)

    Паводле падання паселішча заснавана ў 10 ст. князёўнай Рагнедай, дачкой полацкага князя Рагвалода. Да 1239 г. – у старажытналатгальскім Герцыкскім княстве, у складзе Полацкага княства. З 13 ст. – у складзе Лівонскага ордэна. З 1559 г. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1566 г. – у Задзвінскім герцагстве. З 1569 г. – у Рэчы Паспалітай. З 1677 г. – у Інфлянцкім ваяводстве. З 1729 г. – пасёлак. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Дзвінскай правінцыі, з 1773 г. – у Дынабургскім павеце Пскоўскай губерні, з 1776 г. – у Полацкай, з 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. Да 1917 г. – Краслаўка, Краслаў, Краслаўль. З 1920 г. – у Латвійскай Рэспубліцы, у Даўгаўпілскім павеце. З 1923 г. – горад. З 1940 г. – у Латвійскай ССР. З 1990 г. – у Латвійскай Рэспубліцы. У 1949–1990 гг. і ў 1990–2009 гг. – цэнтр Краслаўскага раёна. З 2009 г. – цэнтр Краслаўскага краю.
    Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, на р. Даўгава.

        Варыянтная форма назвы
    Krāslava, горад (латышская мова)
    Краслаў, горад (папярэдні загаловак)
    Краслаўка, горад (папярэдні загаловак)
    Краслаўль, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Краслава, город (Латвия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Латвія / П. І. Рогач // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 146.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 24. — Москва, 2006.
    Сайт "Вікіпедыя"; Дата звароту: 16.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере