СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Краслава, горад (Латвія) |
Паводле падання паселішча заснавана ў 10 ст. князёўнай Рагнедай, дачкой полацкага князя Рагвалода. Да 1239 г. – у старажытналатгальскім Герцыкскім княстве, у складзе Полацкага княства. З 13 ст. – у складзе Лівонскага ордэна. З 1559 г. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1566 г. – у Задзвінскім герцагстве. З 1569 г. – у Рэчы Паспалітай. З 1677 г. – у Інфлянцкім ваяводстве. З 1729 г. – пасёлак. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Дзвінскай правінцыі, з 1773 г. – у Дынабургскім павеце Пскоўскай губерні, з 1776 г. – у Полацкай, з 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. Да 1917 г. – Краслаўка, Краслаў, Краслаўль. З 1920 г. – у Латвійскай Рэспубліцы, у Даўгаўпілскім павеце. З 1923 г. – горад. З 1940 г. – у Латвійскай ССР. З 1990 г. – у Латвійскай Рэспубліцы. У 1949–1990 гг. і ў 1990–2009 гг. – цэнтр Краслаўскага раёна. З 2009 г. – цэнтр Краслаўскага краю.
Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, на р. Даўгава.
Варыянтная форма назвы
Krāslava, горад (латышская мова) |
Краслаў, горад (папярэдні загаловак) |
Краслаўка, горад (папярэдні загаловак) |
Краслаўль, горад (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Краслава, город (Латвия) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Латвія / П. І. Рогач // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 146.
Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 24. — Москва, 2006.
Сайт "Вікіпедыя"; Дата звароту: 16.05.2024.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |