unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Агінская Бурацкая акруга (Расія)

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР і РФ у Забайкаллі. Утворана як Агінская Бурат-Мангольская нацыянальная акруга ў 1937 г. пры падзеле Бурат-Мангольскай АССР з Агінскага і Улан-Анонскага аймакаў. Уваходзіла ў склад Чыцінскай вобласці. Цэнтр – пас. (да 1959 г. – сяло) Агінскае. У 1958 г. атрымала назву Агінская Бурацкая нацыянальная акруга. У 1977 г. перайменавана з нацыянальнай акругі ў аўтаномную. У адпаведнасці з Законам РФ "Аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі РСФСР" і Канстытуцыяй РФ 1993 г. атрымала статус самастойнага суб'екта РФ, тэрытарыяльна заставалася ў складзе Чыцінскай вобласці. Па выніках рэферэндуму 2007 г. увайшла ў склад Забайкальскага краю (утвораны ў 2008 г.). У 2009 г. пераўтворана ў Агінскую Бурацкую акругу як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з асобым статусам.
    Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Забайкалля.

        Варыянтная форма назвы
    Агінская Бурат-Мангольская нацыянальная акруга (папярэдні загаловак)
    Агінская Бурацкая аўтаномная акруга (папярэдні загаловак)
    Агінская Бурацкая нацыянальная акруга (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Забайкальскі край (Расія)
    Чыцінская вобласць (Расія)
    Агинский Бурятский округ (Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. Т. Россия. — Москва, 2004.
    Сайт "Большая российская энциклопедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере