unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Узмёны, аграгарадок (Мёрскі раён)

    У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1663 г. як маёнтак у складзе Полацкага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – маёнтак у Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. У 1865 г. у склад маёнтка Узмёны ўваходзіла 9 паселішчаў. У лютым – лістападзе 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. У верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіраваны польскімі войскамі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Лявонпальскай гміне Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1926 г. – у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – у Барсукоўскім сельсавеце Мёрскага раёна Вілейскай вобласці. З верасня 1944 г. – у Полацкай, са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай, са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З ліпеня 1954 г. вёска – цэнтр Узмёнскага сельсавета. У 1959 г. – вёскі Узмёны 1 і Узмёны 2. У 1971 г. вёскі аб'ядналіся ў адзін населены пункт. Да 1973 г. сюды перасяліліся жыхары хутара Божая Ласка. Да 1975 г. у вёску перасяліліся жыхары хутара Міршчына, у 1977 г. – хутароў Бярозаўка, Райполле, Рыжка. З 2004 г. – у складзе Даўгінаўскага сельсавета, з 2010 г. – цэнтр Узмёнскага сельсавета. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Узмёнскага сельсавета Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, размешчана на левым беразе р. Заходняя Дзвіна.

        Варыянтная форма назвы
    Узмёны 1, вёска (папярэдні загаловак)
    Узмёны 2, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Узмёны, агрогородок (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере