unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жодзішкі, аграгарадок (Смаргонскі раён)

    Вядомы з 1511 г. як замак і мястэчка, заснаваныя М. Мішковічам, у складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 16–17 стст. належала Падбейпецічам, Забярэзінскім, Осцікавічам, Кішкам, Комарам, Мінкевічам. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі. З 1842 г. – у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1886 г. вядома пад дзвюма назвамі – Жодзішкі і Шодзішкі. У 1905 г. – у Дубатоўскай воласці. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. у Сярэдняй Літве. З 1922 г. – цэнтр Жодзішкаўскай гміны ў складзе Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Маладзечанскай, з 1960 г. – Гродзенскай вобласці. З 17.03.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Жодзішкаўскага сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны на правым беразе р. Вілія.

        Варыянтная форма назвы
    Żodziszki, аграгарадок (польская мова)
    Zodjischki, аграгарадок
    Шодзішкі, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Жодишки, агрогородок (Сморгонский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Zodjischki — Rußland. Нeldengräber an der Kirche [Выяўленчы матэрыял]. ― Dresden, [паміж 1914 і 1917].
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 24.11.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере