unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сіроціна, вёска (Шумілінскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 17 ст. як мястэчка. З 1767 г. – Сіроціна (Міхалова) атрымала магдэбургскае права. У канцы 18 ст. у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка ў Полацкім павеце Полацкай губерні. З ліпеня 1812 г. да 05.10.1812 г. акупіравана французскімі войскамі Напалеона. У 1886 г. у Лаўжанскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні. У 18.02.1918–03.03.1918 гг. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1920 г. – у Лаўжанскай воласці Полацкага павета, у Ігуменскім таварыстве. З 03.03.1924 г. – у БССР. З 17.07.1924 г. – цэнтр сельсавета Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1961 г. – у Шумілінскім, з 1962 г. – у Віцебскім, з 1966 г. – зноў у Шумілінскім раёнах.
    Цэнтр Сіроцінскага сельсавета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Сиротино, деревня (Шумилинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 07.10.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 07.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере