unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гайна, аграгарадок (Лагойскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца гісторыкам Я. Длугашам у 15 ст. Першапачаткова Гайна (Айна) – у складзе Лагойскага княства. У 1508 г. – цэнтр воласці Мінскага ваяводства. З 1512 г. – дзяржаўны маёнтак у Віленскім ваяводстве. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565–1566 гг. – дзяржаўнае мястэчка, цэнтр староства ў Мінскім павеце. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі ў Докшыцкім, з 1796 г. – у Барысаўскім паветах. З 1861 г. – мястэчка, цэнтр Гайна-Слабодскай воласці Барысаўскага павета. З 1924 г. – у Лагойскім раёне Мінскай акругі (да 1930 г.). З 1938 г. – у Мінскай вобласці. З 26.03.2008 – аграгарадок. У 1924–2016 гг. – цэнтр сельсавета.
    Знаходзіцца ў Гайненскім сельсавеце Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на р. Гайна.

        Гл. таксама
    Гайна, агрогородок (Логойский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 30.06.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 30.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере