unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Варанцэвічы, аграгарадок (Талачынскі раён)

    Вядомы з 1501 г. як маёнтак, у складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, з 1569 г. – Рэчы Паспалітай. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, сяло. У 1777–1796 гг. і ў 1802–1861 гг. – мястэчка ў Копыскім, з 1861 г. – у Аршанскім паветах Магілёўскай губерні. У 1910 г. – Старасельскай воласці. З 1924 г. – у БССР, у Палюдаўскім сельсавеце Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 1930 г.). З 1931 г. – у Талачынскім раёне. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці, у 1939–1954 гг. – цэнтр Воўкавіцкага сельсавета. У 1954 г. цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Воўкавічы. З 04.08.2009 г. – аграгарадок, цэнтр Воўкавіцкага сельсавета.
    Цэнтр Воўкавіцкага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Воронцевичи, агрогородок (Толочинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 03.03.2022.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере