СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Руская грамадская бібліятэка імя І. С. Тургенева (Парыж) |
Адна з найстарэйшых рускамоўных бібліятэк за межамі Расіі.
Ініцыятар стварэння рускамоўнай бібліятэкі ў Парыжы быў рэвалюцыянер-народнік Г. А. Лапацін. Ён звярнуўся за дапамогай да І. С. Тургенева, які жыў у той час у Парыжы. Асабістыя кнігі Тургенева і сталі асновай будучай бібліятэкі. Датай нараджэння " Тургенеўкі " з'яўляецца 1875 г., калі Тургеневым быў арганізаваны ранішнік, на які сабраліся многія вядомыя дзеячы культуры, што знаходзіліся ў той час у Парыжы: Рэпін, Паленаў, Макоўскі, Антакольскі, рускі пасол князь Арлоў. Сабраныя тут сродкі былі выдаткаваны на куплю кніг і арэнду памяшкання для бібліятэкі. Пасля смерці Тургенева ў 1883 г. бібліятэцы прысвоена яго імя.
Падчас Другой сусветнай вайны бібліятэка была па сутнасці знішчана. У кастрычніку 1940 г. кнігі, а таксама карціны, бюсты, партрэты, якія належалі бібліятэцы, былі вывезены ў невядомым кірунку. Далейшы лёс кніг бібліятэкі застаецца нявызначаны.
Тургенеўскую бібліятэку ўдалося аднавіць у 1959 г. Фінансавую дапамогу бібліятэцы аказвае парыжская мэрыя. Большая частка выкрадзеных у 1940 г. выданняў не знойдзена.
Варыянты назвы
Turgenev Library (Парыж) (англійская мова) |
Бібліятэка імя І. С. Тургенева (Парыж) |
Грамадства Тургенеўскай бібліятэкі (Парыж) |
Руская грамадская бібліятэка (Парыж) |
Руская грамадская Тургенеўская бібліятэка (Парыж) |
Руская Тургенеўская бібліятэка (Парыж) |
Тургенеўская бібліятэка (Парыж) |
Тургенеўская грамадская бібліятэка (Парыж) |
Гл. таксама
Русская общественная библиотека имени И. С. Тургенева (Париж) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
The Odyssey of the Turgenev Library from Paris, 1940 – 2002 [Электронны рэсурс] : books as Victims and Trophies of War / Patricia Kennedy Grimsted. ― Amsterdam, 2003.
Сайт "Википедия".
БД «Авторитетные файлы» Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |