unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мішневічы, аграгарадок (Шумілінскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1571 г. як вёска маёнтка Азярышча, у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 18 ст. вёска маёнтка Казьяны. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр Мішневіцкай воласці. З 18.02.1918 г. да 03.03.1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 03.03.1924 г. – у БССР. З 17.07.1924 г. – цэнтр сельсавета Сіроцінскага раёна, да ліпеня 1930 г. – у Віцебскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1943 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1961–1962 гг. – у Шумілінскім раёне, у 1962–1966 гг. – у Полацкім раёне. З 1966 г. – зноў у Шумілінскім раёне. З 25.01.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Мішневіцкага сельсавета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля сутокаў рэк Усыса і Обаль.

        Гл. таксама
    Мишневичи, агрогородок (Шумилинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 07.10.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 07.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере