unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ропна, вёска (Полацкі раён)

    Вядома з 16 ст. як сяло ў складзе Полацкага ваяводства. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. З 1777 г. – у Полацкім павеце Полацкай, з 1796 г. – Беларускай, з 1802 г. – Віцебскай губерняў. У сярэдзіне 19 – пачатку 20 ст. вёска ў Замшанскай воласці. З 1919 г. – у БССР. У верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1923 г. – у Першамайскай воласці. З 1924 г. у складзе БССР, вёска ў Махіроўскім сельсавеце Полацкага раёна Полацкай акругі (да 1930 г.). У 1926 г. вёскі вёскі Ропна Старое, Ропна Новае, Ропна-Муміна і маёнтак Ропна. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Віцебскай абласцях. З 1968 г. – у Баравухскім сельсавеце.
    Знаходзіцца на тэрыторыі Баравухскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Ропна Новае, вёска (папярэдні загаловак)
    Ропна Старое, вёска (папярэдні загаловак)
    Ропна-Муміна, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Ропно, деревня (Полоцкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 29.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере